ПРАВАПІС ПРЫСЛОЎЯЎ
1. Які адказ
будзе правільным?
Чаму прыслоўі нідзе, ніколі, нікуды, ніяк,
ніадкуль, нізашто, ніколькі з часціцай ні пішуцца разам?
а) гэтыя прыслоўі без ні не ўжываюцца;
б) прыслоўі можна замяніць сінонімамі без ні;
в) у адмоўных прыслоўях ні пішацца заўсёды разам.
2. Назавіце прыслоўі, у якіх пішацца нн.
а) разум..а; б) стара..а; в) адваж..; г) задуме..а; д)
бесперапы..а; е) край..е.
3. Выберыце правільны адказ.
Прыслоўі з суфіксам -сьці пішуцца заўсёды…
а) асобна; б) разам; в) праз дэфіс.
4. Якія прыслоўі
пішуцца праз дэфіс? Выберыце
правільны адказ.
а) прыслоўі з прыстаўкай абы-;
б) прыслоўі з часціцай бы (б), жа (ж);
в) прыслоўі з прыстаўкай па- і суфіксамі -ому, -аму, -яму, -йму,
-ску, -цку, -ы;
г) прыслоўі з суфіксам -сьці;
д) складаныя прыслоўі, дзе паўтараюцца аднолькавыя, блізкія або
антанімічныя словы;
е) прыслоўі з прыстаўкай па-, утвораныя ад парадкавых лічэбнікаў.
5. Як пішуцца словы: разам (1), асобна
(2), праз дэфіс (3)? Напішыце ў дужках адпаведную лічбу.
а) сустрэцца (з) ранку ( );
б) спыніцца дзе (небудзь) ( );
в) дамовіцца на (пасля) заутра ( );
г) сядзець (у) абдымку ( );
д) смяяцца (без) перастанку ( );
е) працаваць (у) чатырох ( );
ж) апрануць (шыварат) навыварат ( );
з) (па) першае, не трэба хвалявацца ( ).
6. Пазначце
прыслоўі, якія пішуцца праз дэфіс.
а) (раз) пораз; б) (без) разбору; в) (дзе) нідзе; г) (усё) роўна;
д) (як) небудзь; е) (як) след; ж) (да) упаду; з) (абы) куды.
7. Як пішуцца
змешчаныя ніжэй прыслоўі? Выберыце правільны адказ.
(Калі) нікалі, (раз) пораз, (мала) памалу, (перш) на-перш, даўным
(даўно), (век) векам.
а) разам, б) асобна; в) праз дэфіс.
8. У двух (1), удзвюх (2) ці ўдваіх (3)?
Якое прыслоўе будзе на сваім месцы у наступных сказах?
1) Юля (…) з мамай прыбірала ёлачку, чапляла на яе шышкі, жалуды,
шары, пеўнікі, цукеркі.
2) Бацька і маці выхоўвалі сына (…).
3) Каб не адстаць у вучобе, Валодзя чытаў, маляваў, рыхтаваў урокі
з сябрам. (…) было весялей.
9. Як
пішуцца прыслоўі: разам (1),
асобна (2), праз дэфіс (3)? Пастаўце адпаведную лічбу ў дужках.
1) Ледзь прыкметная усмешка заблукала на вуснах Аўдоцці, і вочы
жыва глянулі (ў)даль (..).
2) Сонца (толькі) толькі пачынае запальваць агні ў шыбах суседскай
хаты (..).
3) З (нізу) (ў) верх, (у) ніз з (высоку) — кружыць, кружыць першы
снег (..).
4) Туга апанавала дрэўца: «Няўжо людзям цяжка выкапаць ямку і
пасадзіць мяне ў зямлю? (Абы) дзе, калі лепшыя месцы аддалі лепшым…» (..).
5) Санька выцягваўся на дыбачках і закідваў галаву, але (ўсё)
роўна даставаў Савоньку толькі да пляча (..).
6) Каля майго вакна вайна не моўкне (з) ранку (да) цямна (..).
10. Ці ёсць у прыведзеным тэксце прыслоўе,
якое не адпавядае лексічным нормам беларускай літаратурнай мовы? Калі
так, то назавіце яго і падбярыце літаратурны сінонім.
Стасюк аціраўся каля вялікіх і ўсё дурыўся:
— Цёця Агата, есці.
— Ты ж еў кагадзе.
— Зноў хачу.
Комментариев нет:
Отправить комментарий